БЕЛ Ł РУС

У Ляхавічах чалавек пайшоў здавацца ў міліцыю з-за 79 капеек

16.03.2024 / 18:46

Nashaniva.com

Мужчына з Ляхавічаў паведаміў у міліцыю, што знайшоў у сябе скарбонку з манетамі. Ён выказаў здагадку, што выпадкова забраў грошы з таксі, а ўчынак свой спісаў на алкагольнае ап'яненне, піша «Ляхавіцкі веснік».

У той дзень мужчына дапамагаў знаёмаму ставіць плот. Вядома, што ў працэсе яны выпівалі, а пазней разышліся. Адзін з іх паехаў з месца працы на таксі, а цягам дня ездзіў яшчэ на некалькіх машынах.

Пасля прыезду дадому мужчына знайшоў у кішэні курткі аўтамабільную попельніцу з манетамі. Аказалася, што ў ёй было 79 капеек.

Дакладна высветліць, адкуль з'явіліся грошы, чалавек не змог. Тады ён вырашыў звярнуцца ў міліцыю і патлумачыў, што мог узяць манетніцу ў адным з таксі. Таксама расказаў, што забраў грошы без злога намеру, а проста быў выпіўшы.

Знаходку зарэгістравалі і змясцілі на захоўванне ў Ляхавіцкі РАУС. Праўда, знайсці гаспадара пакуль не ўдалося.

Чытайце таксама:

У касцёле ў Ляхавічах адключылі звонавыя мелодыі. Так запатрабавалі дзяржорганы

Пінчук у заклад пайшоў па навігатары з Баранавічаў у Ляхавічы. Спрэчку прайграў і апынуўся ў бальніцы

«Ёй трэба было шмат працаваць, каб іх утрымліваць». У Ляхавіцкім раёне на пажары загінулі двое дзяцей

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула