БЕЛ Ł РУС

У Гомелі замахнуліся на самыя вялікія ў Беларусі могілкі

8.04.2024 / 18:42

Nashaniva.com

У Гомельскім раёне аб’яўлена пра грамадскае абмеркаванне будаўніцтва другіх могілак каля вёскі Стукачоўка. Абмеркаванне прадоўжыцца да 29 красавіка 2024 года. Калі праект рэалізуецца, то гэтыя могілкі стануць самымі буйнымі ў Беларусі, пішуць «Моцныя навіны».

Фота: gomel.ritual.by

Стукачоўскія могілкі плануюць істотна павялічыць. Паводле дакументаў, агульная плошча зямельнага ўчастка пад новыя могілкі складае 150 гектараў. Плошча ўжо наяўных — 44 гектары.

Гэта значыць, што пасля рэалізацыі праекта Стукачоўскія могілкі стануць найбуйнейшымі ў Беларусі. Пакуль жа самымі вялікімі могілкамі ў Беларусі з'яўляюцца Паўночныя ў Мінску. Там на тэрыторыі ў 82 гектары пахавана больш за 100 тысяч чалавек.

У першую, другую і трэцюю чэргі будаўніцтва плануецца асвоіць тэрыторыю для традыцыйных пахаванняў. Але галоўны пункт у новым праекце — будаўніцтва крэматорыя і калумбарыяў (месцаў пад пахаванне урнаў з прахам).

На сённяшні дзень адзіны ў краіне крэматорый працуе на тых жа Паўночных могілках у Мінску. Яго пабудавалі яшчэ ў 1986 годзе.

Гомельскі крэматорый па праекце мае дзве жалобныя залы і два пакоі для знаходжання сваякоў памерлага. Для яго абсталявання плануюць закупіць у Расіі дзве газавыя печы.

Узвядзенне комплексу крэматорыя і калумбарыя на могілках №2 у Стукачоўцы запланавана ў апошнюю, чацвёртую чаргу праекта. Па дакументах, гэта адбудзецца ў 2028 годзе.

Чытайце таксама:

Да гарадоў, дзе мясцовыя могілкі ператварыліся ў балота, далучыўся Рагачоў

Выпадак з мёртвым целам, якое пераблыталі ў Гомелі не ўнікальны — тое самае было ў Пінску

Гамельчуку паведамілі пра смерць маці. На пахаванні высветлілася, што яна жывая, а ў труне іншы чалавек

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула