Грамадства11

Да гарадоў, дзе мясцовыя могілкі ператварыліся ў балота, далучыўся Рагачоў

Жыхарка Рагачова апублікавала «крык душы» ў мясцовым чаце «дыялогу з уладай». Яна расказала, што цяпер робіцца на дзейных гарадскіх могілках, якія абслугоўвае КЖЭУП «Рагачоў», заўважыў «Флагшток». 

Фота з чата «Народны кантроль Рагачова»

25 лютага жанчыне давялося хаваць на могілках бацьку.

«Сказаць, што мы былі ў шоку — гэта нічога не сказаць! Мала таго, што ўся дарога да месца новых пахаванняў — суцэльная мешаніна з гразі, дзе машына з цяжкасцю праязджае, дык яшчэ і месцы для магіл прапанаваныя ў такім месцы, што ў першыя хвіліны нават і не верыцца, што такое магчыма», — кажа жыхарка райцэнтра.

Яна апісвае ўбачанае так: «Вада, гліна, бруд, суседнія магілы з-за вады праселыя, некаторыя наогул пад вадой».

І працягвае дзяліцца ўражаннямі:

«Калі прывезлі нябожчыка на могілкі, катафалк нават не даехаў да магілы, і метраў з 200 прыйшлося несці труну на плячах над іншымі магіламі! Гэта нармальна?»

Жанчына паставіла перад адказнымі асобамі шэраг пытанняў:

  • Паклалі б вы свайго роднага чалавека на вечны спакой у яму з вадой, каб праз месяц гэтая магіла пайшла па ваду?
  • Па якіх крытэрыях або меркаваннях распрацоўваюць ўчасткі для пахаванняў? Не вывучаючы блізкасць грунтавых вод, не размаўляючы з работнікамі, якія капаюць магілы?
  • Калі будуць прыведзеныя ў парадак дарогі ў новай частцы могілак?

«І не трэба пісаць, што было шмат снегу, потым ён раставаў, потым дажджы і не прасохла зямля. Усё гэта адгаворкі. Узімку снег не чысціўся толкам, нават на цэнтральнай дарозе могілак. У сухую пару года дарога не раўняецца, ня падсыпаецца. У іншых гарадах цэнтральная дарога ў асфальце, а ў нас…», — падсумавала жыхарка Рагачова.

Фота з чата «Народны кантроль Рагачова»

Таксама яна задалася пытаннем, «ці будуць змены ў лепшы бок пры новых дэпутатах, ці апраўдаюць яны аказаны ім давер».

Адказаў чыноўнікаў на паведамленне жанчыны ў чаце райвыканкама не было.

Раней стала вядома пра праблемы з адвядзеннем вады на новых могілках у Баранавічах і Оршы.

Каментары1

  • А вдоль дороги мёртвые с косами стоят. И тишина...
    28.02.2024
    Адказаў чыноўнікаў на паведамленне жанчыны ў чаце райвыканкама не было.

    без каментароў
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве8

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Шоу ці дыпламатыя? Чаму кіраўнік Албаніі рэгулярна становіцца на калена перад прэм'ерам Італіі Мелоні?3

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці28

Пад Шчучынам 77-гадовая бабуля стала мамай для буслянят пасля ўрагану

Неабходныя грошы для 21-гадовага палітвязня Кірыла Балахонава амаль сабраныя. Засталося зусім крыху1

Уладальнік «наймацнейшай аўры». Як танец на лодцы стаў інтэрнэт-сенсацыяй і галоўным танцам лета

Спецслужбы пад выглядам украінцаў збіраюць звесткі з мяжы і заклікаюць у «каманду Сяргея Ціханоўскага»5

У Клецкім раёне разваліўся старадаўні вятрак, які знаходзіўся пад аховай дзяржавы9

Капітан яхты, што ўпаў за борт на Мінскім моры, загінуў2

Зяленскі: ЗША аднавілі пастаўкі зброі Украіне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве8

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць