БЕЛ Ł РУС

Пенсіянер з Пінска памёр ад апёкаў на пажары ў шматпавярховіку 

5.05.2024 / 9:8

Nashaniva.com

У бальніцы Пінска памёр 60-гадовы мужчына. Прычынай сталі апёкі, атрыманыя ім падчас пажару ў пакоі дзевяціпавярховага інтэрната, паведамляе МНС.

Само здарэнне у інтэрнаце ЖРЭУ на праспекце Жалтоўскага адбылося яшчэ 30 красавіка. Сусед змог вынесці пагарэльца з пакоя ў калідор блока, а ратавальнікі выцягнулі яго з будынка.

Медыкі змагаліся за жыццё мужчыны, але выратаваць яго не здолелі.

Чытайце таксама:

Недалёка ад станцыі метро «Маладзёжная» здарыўся пажар

У Гродне на паркоўцы адкрытым полымем гарэў легкавік

У кватэры ў мінскай Серабранцы загарэлася мультыварка

Каментары да артыкула