Машына «Рэно» была прыпаркаваная каля крамы «Алмі» па вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Па сведчаннях відавочцаў, машына раптоўна ўспыхнула. Полымя хутка ахапіла ўвесь аўтамабіль, піша newgrodno.by.

Скрыншот відэа: Беларусь 4
Была рызыка, што агонь перакінецца на суседнія аўто. Аднак ратавальнікі паспелі своечасова і патушылі пажар. Машына наўрад ці падлягае аднаўленню.
Прычыны загарання высвятляюцца. Хутчэй за ўсё, аўто загарэлася праз кароткае замыканне.
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары