Жаночая зборная Літвы адмовілася гуляць з беларускамі цаной дзвюх тэхнічных паразаў і штрафу
Адборачныя матчы з беларускімі футбалісткамі павінны былі прайсці 31 мая і 4 чэрвеня.
Жаночая зборная Літвы. Фота: lff.lt
Жаночая зборная Літвы па футболе не будзе праводзіць афіцыйных матчаў у найбліжэйшае адборачнае акно — два адборачныя матчы жаночага чэмпіянату Еўропы 2025 года супраць зборнай Беларусі афіцыйна адмененыя, паведамляе федэрацыя футболу гэтай краіны.
Зборная Літвы павінна была правесці паядынкі з Беларуссю 31 мая ў Вільні і 4 чэрвеня (на нейтральным полі), аднак гэтыя матчы афіцыйна адмененыя. Гэта пацвердзіла УЕФА ў афіцыйным лісце ў Літоўскую федэрацыю футбола.
Таксама зацверджаны санкцыі, якія будуць чакаць Літоўскую федэрацыю футбола — у абедзвюх сустрэчах літоўцам будуць залічаны тэхнічныя паразы з вынікам 0:3, а федэрацыя аштрафавана на 5 тысяч еўра.
«Нарэшце гэтае пытанне афіцыйна вырашана, і цяпер можна глядзець наперад. Мы атрымалі такія санкцыі, якія маглі сабе ўявіць, і самае галоўнае, што для нашай зборнай не зачынены шлях да фінішу ў адборы да чэмпіянату Еўропы і згуляць два апошнія матчы, а выйграўшы там, мы можам і думаць пра другое месца ў групе і магчымасць прайсці ў наступны этап.
Тут не галоўныя санкцыі і грашовыя штрафы, важна было яшчэ раз нагадаць пазіцыю ЛФФ адносна вайны і агрэсараў», — сказаў прэзідэнт ЛФФ Эдгарас Станкявічус.
У беларусак у табліцы залічацца дзве перамогі і стане 12 балаў, у літовак дададуцца дзве паразы. Uefa.com
Нагадаем, што ў сакавіку мужчынская зборная Літвы адмовілася гуляць са зборнай Беларусi стыкавыя паядынкі за захаванне месца ў дывізіёне С Лігі нацый з тых жа прычын. Але тады санкцый ад УЕФА не паследавала. Беларусаў пакінулі ў дывізіёне С, а Літва правяла стыкі з Гібралтарам.
Чытайце таксама:
«Манчэстэр Сіці» чацверты раз запар стаў чэмпіёнам Англіі па футболе. Гэта рэкорд
Салігорскі «Шахцёр» аштрафавалі і адхілілі ад еўракубкаў
Экс-футбаліст зборнай Беларусі расказаў, як атрымаў у Расіі $30 тысяч прызавых за адзін матч