Спорт

Экс-футбаліст зборнай Беларусі расказаў, як атрымаў у Расіі $30 тысяч прызавых за адзін матч 

Аляксандр Кульчы — рэкардсмен зборнай Беларусі па колькасці праведзеных матчаў. Яго дасягненне выглядае вечным — ён выходзіў на поле ў складзе зборнай 102 разы. Апошні раз — у 39 гадоў. «Трыбуна» пераказвае гісторыю яго самага вялікага нечаканага заробку.

Большую частку кар'еры Аляксандр Кульчы адгуляў у Расіі, дзе правёў 291 матч на найвышэйшым узроўні. Не сакрэт, што ў расійскім футболе круцяцца шалёныя грошы.

У сезоне-2011 года Кульчы, якому на той момант было 36, досыць нечакана перайшоў у «Краснадар». Менавіта там ён і атрымаў самыя вялікія прэміяльныя ў карʼеры — ад прадпрымальніка і мільярдэра Сяргея Галіцкага.

— Гулялі з «Кубанню». Поўны стадыён, спёка. У другім тайме наш абаронца прывозіць пенальці і атрымлівае чырвоную картку. [Супернік] Траарэ трапляе ў штангу — і ледзь не ў наступнай атацы мы забіваем. Неяк утрымалі ў меншасці гэтую перамогу. Пасля матчу Сяргей Мікалаевіч [Галіцкі] заходзіць у распранальню: «Дзверы зачыніце. Па 30 [тысяч долараў] кожнаму!».

Асаблівасць матча была ў тым, што гулялі абедзве каманды з Краснадара — і «Кубань», і «Краснадар». Для Галіцкага, заснавальніка сеткі крамаў «Магніт», было важна перамагчы прынцыповага суперніка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай8

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Перад кожным кіраўніком павінна ляжаць шпаргалка, куды ён і колькі завязе трактароў, камбайнаў і масла2

Узбекскі цуд: як краіна паціху становіцца новым эканамічным драконам12

Трамп прапануе фінансаваць перамогу Украіны за кошт Кітая1

Анджэй Пачобут увайшоў у пералік трох фіналістаў прэміі імя Сахарава

У ChatGPT можна будзе генераваць эротыку7

Скам-фабрыкі ў М'янме — што гэта і як працуюць. На адну з такіх, верагодна, вывезлі і беларуску Веру5

Сын вядомага праўладнага сацыёлага Мусіенкі папрасіў міжнароднай абароны ў Польшчы7

Тэлефонныя махляры сталі часцей мімікраваць пад аператараў мабільнай сувязі. Як працуе схема?1

Беларуска заплаціла 1000 еўра за пошук польскіх каранёў, а атрымала фота падробленага ўкраінскага дакумента8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай8

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць