БЕЛ Ł РУС

Гамяльчанка захацела разлучыць сына з каханай і атрымала крыміналку

21.05.2024 / 16:39

Nashaniva.com

Яна абвінаваціла сына ў тым, чаго ён не рабіў.

Фота: Генпракуратура

Жыхарка Гомеля вырашыла разлучыць сына з яго дзяўчынай, аднак выбрала для гэтага арыгінальны, але не зусім законны спосаб.

У ліпені мінулага года сям'я сабралася на пікнік. Жанчына запрасіла на прыроду і дзяўчыну свайго сына. Усё было спакойна, пакуль сям'я не вярнулася дадому, піша «Белка».

Там у жанчыны і патэнцыйнай нявесткі адбыўся востры канфлікт. На шум прыехалі міліцыянты, і ў гамяльчанкі выспеў дзіўны план. Яна паскардзілася сілавікам, што сын яе збіў і пагражаў ёй забойствам.

У якасці доказу яна паказала сіняк на твары, які атрымала, стукнуўшыся аб мэблю. Міліцыянты папярэдзілі жанчыну аб адказнасці за хлуслівы данос, але тая стаяла на сваім.

Раскалолася жанчына толькі на вочнай стаўцы з сынам. Яна не вытрымала і прызналася, што ўсё выдумала толькі дзеля таго, каб разлучыць сына з дзяўчынай. З мужчыны абвінавачванне знялі, а жанчына атрымала паўтара года «хатняй хіміі».

Чытайце таксама:

Жыхарка Гомеля пяць гадоў здымала і прадавала порна з уласнымі дзецьмі. Ёй пагражае вялікі тэрмін

У Мінску безбілетны пенсіянер моцна збіў кантралёрак палкай для збору смецця

Топ-менеджар бударганізацыі за год набраў хабараў на 100 тысяч рублёў

Каментары да артыкула