БЕЛ Ł РУС

За антываенную пазіцыю затрымалі Сяргея Кусонскага, кіраўніка аддзялення «Контэ» па вырабе бялізны

23.05.2024 / 17:49

Nashaniva.com

Як сцвярджаюць сілавікі, Кусонскі павесіў на працоўным месцы плакат «Не вайне».

Сяргей Кусонскі ўзначальвае Conte Lingerie — гэта адгалінаванне «Контэ», якое займаецца жаночай бялізнай. Раней быў першым намеснікам генеральнага дырэктара кампаніі «Мілавіца».

Яму ставяць у віну, што ў сваім офісе на інфармацыйных дошках нібыта павесіў плакаты «Не вайне» і «Слава вытворчасці, героям слава».

У якім статусе цяпер Кусонскі, не ўдакладняецца.

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі сямейную пару. Маці жанчыны ўжо асуджаная за абразу Лукашэнкі

Язэпа Дулебу з Віцебска пасля адбыцця 15 сутак перавялі ў СІЗА

Выйшла на волю пасля 15 сутак актывістка руху «Маці-328» Марына Уладыка. Яна вырашыла пакінуць рух

Каментары да артыкула