Грамадства11

Сілавікі затрымалі сямейную пару. Маці жанчыны ўжо асуджаная за абразу Лукашэнкі

Праўладны канал апублікаваў відэа затрымання мужа і жонкі. Паводле інфармацыі «Медыязоны», гаворка ідзе пра Кацярыну і Аляксандра Сергіевіч з Брэста. Маці жанчыны асуджаная за абразу Лукашэнкі.

На камеру затрыманая кажа, што сілавікі прыйшлі да іх дадому, каб затрымаць мужа за тое, што ён «у 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэстах». У самой жа Сергіевіч у тэлеграме знайшлі перапіску з праваабарончым цэнтрам «Вясна» — туды яна звярнулася, калі арыштоўвалі яе маці. 

У міліцэйскім відэа Аляксандр кажа, што падчас пратэстаў «апынуўся не ў той час не ў тым месцы». Аўтары роліка паказваюць яго фатаграфію падчас акцый на праспекце Машэрава ў Брэсце. «Маці, дачка і зяць сабралі экстрэмісцкі фул-хаус», — напісалі адміністратары праўладнага канала. 

У мужа і жонкі ёсць 8-гадовая дачка.

Мяркуючы па сацсетках Кацярыны, яна працуе web-дызайнерам.

Каментары1

  • No
    23.05.2024
    «Маці, дачка і зяць сабралі экстрэмісцкі фул-хаус», — напісалі адміністратары праўладнага канала. 

    Адміністратары гэбнюшніка зусім адбітыя нелюдкі.

    Лававіцы лепш сваю славоту у смецце РАУс , дзе працаетае бандытызм любіцелей "калі не да законаў"

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў16

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час3

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст22

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць