БЕЛ Ł РУС

Ураджэнца Петрыкава будуць судзіць адразу па дзевяці пратэсных артыкулах

3.06.2024 / 8:52

Nashaniva.com

5 чэрвеня ў Гомельскім абласным судзе пачнецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Дзяніса Жалязко.

Вядома, што мужчыну абвінавачваюць па 9 артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ:

Справу будзе разглядаць суддзя Дзмітрый Казлоў. Акалічнасці крымінальнай справы высвятляюцца праваабаронцамі. Апошні запіс на яго старонцы ў фэйсбуку быў зроблены ў сакавіку 2022 г., піша «Вясна».

Дзяніс Жалязко — ураджэнец Петрыкава. Ён скончыў Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі, працаваў у гандлёвым доме Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната, які знаходзіцца ў Гомелі.

Чытайце таксама:

У Беларусі замежніку пагражае да 25 гадоў калоніі. Яго будуць судзіць за «наёмніцтва» і «агентурную дзейнасць»

Вынеслі прысуд жыхару Пінска за намер далучыцца да палка Каліноўскага

Палітвязня Аляксандра Францкевіча зноў будуць судзіць

Каментары да артыкула