Грамадства

У Беларусі замежніку пагражае да 25 гадоў калоніі. Яго будуць судзіць за «наёмніцтва» і «агентурную дзейнасць»

У Мінскім абласным судзе 6 чэрвеня распачнецца суд над Рыка Крыгерам. Верагодна, гэта грамадзянін Нямеччыны, робяць дапушчэнне праваабаронцы.

Яго абвінавачваюць адразу па шасці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: «наёмніцтве» (арт. 133), «агентурнай дзейнасці» (арт. 358-1), «акце тэрарызму» (ч. 3 арт. 289), «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» (ч. 3 арт. 361-1), «наўмысным прывядзенні ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін» (ч. 4 арт. 309), «незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў» (ч. 4 арт. 295), піша «Вясна».

Гэта першы суд у Беларусі за «наёмніцтва» (арт. 133), бо за намер далучыцца да ваенных фармаванняў ва Украіне беларусаў судзяць паводле арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні).

Праваабаронцам невядомая сутнасць абвінавачання. Афіцыйныя ведамствы нічога не паведамлялі пра затрыманне па такой справе. Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра «падрыхтоўку» ці «намер». Мужчыну пагражае да 25 гадоў калоніі. Справу будзе разглядаць Алег Лапека.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою4

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

Не думайце, што гэта капейкі!3

«Я амаль заўсёды ў дарозе». Гісторыя бяздомнай беларускі, якая жыве ў падарожжах9

«З залатой бульбы». Беларуска знайшла дранікі за 32 рублі1

Арына Сабаленка не прайшла ў фінал Уімблдона4

У Літве расказалі, чаму не збівалі дрон, які заляцеў да іх з Беларусі4

Сенсацыйнае адкрыццё: звычайны сіроп ад кашлю абараняе ад дэменцыі

З-за непагадзі Мінск перажывае вялікія транспартныя складанасці

Марка Рубіа выказаў расчараванне пасля сустрэчы з Лаўровым1

Кавалеўскі патлумачыў, за які дыялог паміж грамадствам і ўладамі ён выступае13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою4

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць