БЕЛ Ł РУС

Паставілі на ліквідацыю аб'яднанне садзейнічання беларуска-расійскай інтэграцыі

15.06.2024 / 16:46

Nashaniva.com

Мінскі гарадскі суд 19 чэрвеня разгледзіць пазоў Міністэрства юстыцыі з патрабаваннем ліквідаваць грамадскае аб'яднанне садзейнічання беларуска-расійскай інтэграцыі «Разам». Гэта вынікае з раскладу на партале электроннага судаводства, піша «Позірк».

Фота ілюстрацыйнае

Паводле даных з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР), арганізацыя зарэгістраваная 1 сакавіка 1999 года. У лютым 2022 года аб'яднанне «Разам» паведаміла Мінюсту пра намер працягнуць сваю працу. На пачатак таго года ў гэтай структуры было 125 членаў (у Брэсцкай вобласці — 25, іншых абласцях і Мінску — 95, у Расіі — 5).

Чым канкрэтна займаецца аб'яднанне, інфармацыі ў адкрытым доступе няма. У ліку мерапрыемстваў, праведзеных ім у 2021 годзе, фігуруюць толькі два пасяджэнні праўлення. 

Чытайце таксама:

Улады збіраюцца ліквідаваць абʼяднанне татараў, якое ўзначальвае муфтый Беларусі

У Мінску банкрутуе сетка фітнэс-клубаў

У Гродне ліквідуюць яшчэ адну літоўскую арганізацыю

Каментары да артыкула