Эканоміка

У Мінску банкрутуе сетка фітнэс-клубаў

Прыватнае прадпрыемства «Фітнэс рэфлекс», якому належалі фітнэс-клубы пад брэндамі Reflex і La Forza, сыходзіць у працэдуру банкруцтва. Такое рашэнне прыняў 16 мая Эканамічны суд горада Мінска.

Фота: Reflex

Як вынікае з матэрыялаў справы, уласнік прыняў рашэнне пра ліквідацыю бізнэсу ў снежні 2023-га. Агульная сума даўгоў прадпрыемства невялікая — крыху больш за 14 тыс. рублёў, аднак актываў для іх пагашэння ў прадпрыемства няма.

Сетка фітнэс-клубаў належала беларусцы Аксане Вішнеўскай. Першы з іх на вуліцы Якуба Коласа яна адкрыла яшчэ ў 2001 годзе, у 2012-м у Малінаўцы з'явіўся яшчэ адзін Reflex. а ў 2015-м — La Forza.

Раней стала вядома, што ў сувязі са змяненнем заканадаўства ўсе фізкультурна-спартыўныя арганізацыі Беларусі павінны былі да 31 снежня 2023 года прайсці праверку і атрымаць спецыяльную акрэдытацыю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі каштуе паесці ў элітным французскім рэстаране Віктара Лукашэнкі?2

Колькі каштуе паесці ў элітным французскім рэстаране Віктара Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Раней Марзалюк выступаў у калоніі, што экстрэмісты — ворагі народу. А апошні раз — што трэба ўмець дараваць»9

11‑гадовую школьніцу з Брэста збілі за парушэнне правілаў гульні2

Ізраіль і ХАМАС падпісалі дамоўленасці ў межах першага этапу мірнага плана

Былы палітвязень Шафарэнка: Не чапаць нашых родных — адна з умоў угоды з амерыканцамі5

Ва Узбекістане больш за 2000 чыноўнікаў замяняюць штучным інтэлектам5

У Стоўбцах паставілі помнік танку 1973 года для ўшанавання «подзвігу Вялікай Айчыннай»8

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі50

Сілавікі выдалі сваю версію справы афганца з ампутаванай рукой. Дадалі і ягоныя хвалебныя словы3

Літоўскі дэпутат: Офіс Ціханоўскай працуе не за літоўскі кошт, мы ўсяго толькі забяспечвалі ахову27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі каштуе паесці ў элітным французскім рэстаране Віктара Лукашэнкі?2

Колькі каштуе паесці ў элітным французскім рэстаране Віктара Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць