Памятаеце, як па Магілёве гуляў табун коней? Цяпер у тым самым двары пасецца статак кароў ВІДЭА
«Добра, што яны не лётаюць».
Скрыншот відэа
Кароў, якія мірна пасвяцца і скубуць траву, заўважылі ў адным з двароў на вуліцы Куцепава ў Магілёве.
Цікава, што менавіта на гэтай вуліцы некалькі разоў заўважалі табун коней, які належыць мясцовым цыганам.
«Коней мы бачылі, яны часта гуляюць. Але цяпер ужо і каровы з'явіліся, ё-маё. Добра, што яны не лётаюць. Нейкі цуд», — расказвае аўтар відэа.
Каментатары жартуюць, што ў камунальнікаў скончыліся газонакасілкі, і яны закупілі цяпер вось такія — бясшумныя. Іншыя радуюцца, што прырода цяпер даступная і гараджанам.
Мясцовыя жыхары пішуць, што побач ёсць прыватны сектар, таму статку кароў моцна здзіўляцца не варта.
Увогуле ж каментатары сышліся ў думцы, што каровы выглядаюць дагледжанымі і свойскімі.
Чытайце таксама:
Па Магілёве зноў бегаў табун коней
Па Магілёве сёння палову дня бегаў табун коней. І не было рады
Лукашэнка расказаў, якія жывёлы прыходзяць да яго ў начных снах