У Магілёве на адной з дзіцячых пляцовак на вуліцы Куцепава заўважылі цэлы табун коней.

Скрыншот відэа: Magilev.by
Мяркуючы па відэа ад Magilev.by, на пляцоўцы адпачывалі адразу восем жывёл. Яны адчувалі сябе як дома: адзін з коней нават «купаўся» ў пяску.

У Магілёве такая сітуацыя здарылася не ўпершыню. У мінулым кастрычніку па горадзе хадзіў табун з 22 коней. Як аказалася, ім валодае абшчына ромаў, якая пражывае ў пасёлку Грабянёва.
Каментары