БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Эстоніі згадаў Беларусь падчас урачыстасцяў у Вільні

6.07.2024 / 21:22

Nashaniva.com

Каля Прэзідэнцкага палаца ў Вільні 6 ліпеня адбылася цырымонія ўзняцця сцяга з нагоды Дня каранацыі Міндоўга. На цырымоніі выступілі прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс. Прысутнічала таксама Святлана Ціханоўская, а беларусы Вільні прыйшлі на цырымонію з нацыянальнымі сцягамі.

Святлана Ціханоўская падчас урачыстасцяў. Фота прэс-службы Ціханоўскай

Прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс згадаў Беларусь у сваім выступленні, выказаўшы спадзяванне, што і ў Беларусі ў хуткім часе зайграе нацыянальны гімн.

Святлана Ціханоўская пасля цырымоніі запісала невялікае відэа, у якім падзякавала беларусам, якія прыйшлі на яе з бел-чырвона-белымі сцягамі. Яна адзначыла, што важна ўсюды нагадваць пра сваю прысутнасць.

Чытайце таксама:

У Вільні на помніку каралю Міндоўгу невядомыя чырвонай фарбай напісалі «Вільня наша»

Наколькі добра вы памятаеце раннюю гісторыю Вялікага Княства Літоўскага? ТЭСТ

Ціханоўская пра мужа: Роўна год назад рэжым апошні раз паказаў майго Сяргея

Каментары да артыкула