БЕЛ Ł РУС

Шасцігадовы хлопчык выпаў з акна ў Віцебску

8.07.2024 / 18:03

Nashaniva.com

Надзвычайнае здарэнне адбылося ўвечары 7 ліпеня. Хлопчык, знаходзячыся ў дзіцячым пакоі на другім паверсе прыватнага дома, абапёрся на маскітную сетку і разам з ёй выпаў з акна, паведаміла прэс-служба Следчага камітэта.

Скрыншот з відэа

Бацькі і брат хлопчыка ў гэты момант былі дома, але знаходзіліся ў іншых пакоях. Цяпер дзіця знаходзіцца ў бальніцы.

У сувязі з гэтым ужо зусім не першым выпадкам ведамства зноў заклікае бацькоў не пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду нават на непрацяглы час, а таксама абсталяваць усе вокны ў кватэры адмысловымі замыкальнымі прыладамі.

Чытайце таксама:

Пяцігадовая дзяўчынка выпала з акна трэцяга паверха ў Віцебску

Двухгадовы хлопчык выпаў з чацвёртага паверха ў Мінску

У Мінску двухгадовае дзіця выпала з акна чацвёртага паверха

Дзяўчынцы з Гродна, якая ўпала з восьмага паверха, зрабілі ўнікальную аперацыю

Каментары да артыкула