Двухгадовае дзіця знаходзілася ў пакоі з адчыненым акном разам з іншымі членамі сям'і. Яго пакінулі без нагляду літаральна на хвіліну, але гэтага яму хапіла, каб залезці на крэсла, перабрацца на стол, прыбудаваны да падваконніка, і абаперціся на маскітную сетку.
Сетка не вытрымала вагі дзіцяці, яно выпала ў акно. Акно было абсталявана блакавальнай прыладай, але яе не выкарыстоўвалі па прызначэнні.
Цяпер дзіця шпіталізавалі.
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Каментары