БЕЛ Ł РУС

Выдавецтва «Янушкевіч» адкрыла папярэдні заказ на новы пераклад кнігі Толкіна

23.07.2024 / 18:56

Nashaniva.com

Выдавецтва «Янушкевіч» паведаміла пра адкрыццё папярэдняга заказу на кнігу «Валадар пярсцёнкаў. Дзве вежы». Гэта другая кніга са знакамітай трылогіі Джона Р. Р. Толкіна.

Ад сёння і да 7 жніўня кнігу можна заказаць па спецыяльнай цане 74,90 злотых. Колькасць асобнікаў па спецыяльнай цане абмежаваная.

Высылка поштай пачнецца 9 жніўня.

Старт продажаў у кнігарні «Кнігаўка» з удзелам перакладчыка Ігара Кулікова — 10 жніўня.

Увага! Пад папярэдні заказ будуць афармляцца толькі адразу аплачаныя заказы праз інтэрнэт. Заказы пад самавываз і аплату ў кнігарні будуць анулявацца. 

Аформіць папярэдні заказ можна на сайце knihauka.com.

Чытайце таксама:

Янушкевіч збірае сродкі на пераклад «Графа Монтэ-Крыста»

Выходзіць з друку кніга пра легендарны рок-гурт «Нейра Дзюбель». Адкрыты папярэдні заказ

Беларусы запусцілі новую платформу для краўдфандынгу

Беларусы збіраюць подпісы, каб брытанцы дазволілі выдаць «Гары Потэра»

Каментары да артыкула