БЕЛ Ł РУС

Харыс перамагае. За яе ў сярэднім 48%, за Трампа — 46%

11.08.2024 / 11:0

Nashaniva.com

Гэта сярэдні вынік апытанняў розных сацыялагічных службаў.

Калаж: Andrew Harnik, Bill Pugliano / Getty Images

У ЗША праводзяцца дзясяткі перадвыбарчых апытанняў — і агульнанацыянальных, і па канкрэтных штатах. Сацыялагічныя службы дбаюць аб сваёй рэпутацыі, таму не скатваюцца ў фальсіфікацыі, але ідэалагічная блізкасць да той ці іншай партыі можа ўплываць на атрыманыя лічбы. Таму для таго, каб атрымаць больш аб’ектыўны вынік, усе апытанні зводзяцца ў адну табліцу і па спецыяльных формулах вылічваецца сярэдняе значэнне.

Каму на цяперашні момант аддаюць перавагу амерыканцы? Выглядае, што дэмакратцы Камале Харыс. Яна набірае 48%, а яе апанент, рэспубліканец Дональд Трамп — 46%.

Падлікі часопіса The Economist

Перад тым, як Джо Байдэн зняўся з гонкі, ён прайграваў Трампу 44%-47%. Аднак замена кандыдата пакуль выглядае ўдалым рашэннем. Стартава Харыс мела такую ж падтрымку, як Трамп, але 23 ліпеня аформіла перавагу і з таго часу не губляе яе. 

Чытайце таксама:

Прэзідэнцкая гонка ў ЗША радыкальна падзяліла маладых жанчын і мужчын. У каго якія прыярытэты?

Трамп і Харыс правядуць дэбаты на тэлеканале ABC

Каментары да артыкула