Свет

Трамп і Харыс правядуць дэбаты на тэлеканале ABC

Трамп прапанаваў правесці яшчэ дзве тэледуэлі на іншых каналах. Ад адной з іх Харыс ужо адмовілася.

Калаж: Andrew Harnik, Bill Pugliano / Getty Images

Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША Камала Харыс і Дональд Трамп сустрэнуцца на тэледэбатах 10 верасня. Пра гэта паведаміў у чацвер, 8 жніўня, тэлеканал ABC, які правядзе дэбаты. «Віцэ-прэзідэнт Харыс і экс-прэзідэнт Трамп пацвердзілі, што будуць прысутнічаць», — гаворыцца ў паведамленні ў сацсетцы Х, піша Deutsche Welle.

Раней у чацвер на прэс-канферэнцыі ў сваім маёнтку Мар-а-Лага ў амерыканскім штаце Фларыда кандыдат ад рэспубліканцаў Трамп прапанаваў правесці ў верасні тры тэлевізійныя двубоі, якія павінны адбыцца 4, 10 і 25 верасня на каналах Fox News, ABC і NBC.

Са слоў Трампа, гэтыя даты ўжо ўзгодненыя з тэлекампаніямі, аднак камандзе віцэ-прэзідэнта Харыс яшчэ трэба будзе пацвердзіць свой удзел. 

Тэлекампаніі Fox News і NBC не каментавалі яго словы. У сваю чаргу тэлекампанія ABC паведаміла ў ноч на пятніцу ў сацсетцы Х са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка каманды Харыс, што яна не будзе ўдзельнічаць у прапанаваных Трампам дэбатах 4 верасня.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць 5 лістапада. Прэзідэнт Джо Байдэн 21 ліпеня адмовіўся ад удзелу ў перавыбарах. Кандыдатам ад Дэмпартыі будзе віцэ-прэзідэнт Камала Харыс. 

Каментары

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць