БЕЛ Ł РУС

Аднаму з найлепшых беларускіх трэнераў па настольным тэнісе далі два гады калоніі

20.08.2024 / 14:9

Nashaniva.com

Брэсцкі абласны суд 25 ліпеня асудзіў 63-гадовага трэнера па настольным тэнісе Юрыя Лагадзюка да двух гадоў калоніі, піша «Берасцейская Вясна».

 Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Сутнасць абвінавачвання праваабаронцам невядомая. Прысуд вынес Андрэй Сіз. 

Юры Лагадзюк прысвяціў сваё жыццё рэабілітацыі людзей з інваліднасцю праз настольны тэніс. Яго гадаванцы нярэдка выйгравалі на чэмпіянатах у Беларусі і іншых краінах.

Сярод падапечных Лагадзюка шмат людзей з парушэннямі апорна-рухальнага апарата, праз інваспорт Лагадзюк займаецца іх рэабілітацыяй.

Месца ўтрымання: СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула