БЕЛ Ł РУС

У Беларусь прыляцеў другі МіГ-31К ВКС Расіі

10.10.2024 / 13:28

Nashaniva.com

Удзень 10 кастрычніка другі знішчальнік МіГ-31К ВКС РФ прызямліўся на аэрадроме «Мачулішчы», паведаміў Беларускі Гаюн.

Нагадаем, што ўчора ў Мачулішчы ўжо прыбыў адзін МіГ-31К ВКС РФ.

Менавіта знішчальнікі МіГ-31К могуць несці на сабе гіпергукавыя аэрабалістычныя ракеты Х-47М2 «Кінжал» і здольныя запускаць іх на адлегласці да 2 000 км.

Знішчальнікаў тыпу МіГ-31К ВКС РФ не было ў Беларусі апошнія 1,5 года — з 6 красавіка 2023 года.

Чытайце таксама:

У Беларусь прыляцеў расійскі МіГ-31К

Пілот Turkish Airlines памёр проста падчас рэйсу

Што вядома пра гіганцкі дрон С-70 «Ахотнік», збіты над Канстанцінаўкай

Каментары да артыкула