Праваабаронцы Алене Маслюковай завочна прысудзілі тры гады пазбаўлення волі
Прысуд у Гомельскім абласным судзе абвясціў суддзя Сяргей Багінскі. Ён абвінаваціў Маслюкову ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК), піша «Вясна».
Спецвытворчасць у дачыненні да праваабаронцы распачалі 23 траўня. Каментуючы крымінальную справу супраць сябе, Алена адзначыла, што інфармацыяй пра сутнасць абвінавачання яна не валодае.
Чытайце таксама:
Мінімум 26 былым палітвязням у кастрычніку плануюць замяніць «хатнюю хімію» на калонію
Аўтарку лозунга «Стоп таракан» адразу асудзілі завочна, а потым вызвалілі па амністыі
Па «справе Мачулішчаў» шасці завочным фігурантам прызначылі вялікія штрафы