Па «справе Мачулішчаў» шасці завочным фігурантам прызначылі вялікія штрафы
У Мінскім гарадскім судзе 3 кастрычніка ў закрытым рэжыме 12 чалавекам агучылі прысуд па гучнай справе дыверсіі ў Мачулішчах: ад двух гадоў і трох месяцаў да 25 гадоў калоніі.

Цяпер стала вядома, што пяці фігурантам, акрамя тэрмінаў, таксама прызначылі штрафы ў 1 000 базавых велічыняў (40 000 рублёў), а Азараву з улікам папярэдняга прысуду — 25 гадоў са штрафам у суме 440 000 рублёў.
Грамадзяніну Украіны Мікалаю Швяцу, які быў вызвалены ў чэрвені па абмене з Украінай, — 25 гадоў калоніі і штраф;
Віталю Якуціку — 25 гадоў калоніі і штраф;
Міхаілу Дзёміну — 15 гадоў калоніі і штраф;
З улікам папярэдняга прысуду ад 15 лютага 2024 года Аляксандру Азараву — 25 гадоў і штраф;
Яўгеніі Тачыцкай — 15 гадоў і штраф;
Сяргею Лапарову — 15 гадоў і штраф;
Але Яцуце — шэсць гадоў калоніі.
Дакладныя тэрміны пяці фігурантам справы, якіх судзілі вочна, удакладняюцца.
-
Блогер з Гродна, якога абвінавацілі ў махлярстве на грашах для хворага дзіцяці, у інстаграме пракаментаваў сваю справу
-
МЗС Беларусі паведаміў, калі адкрыецца мяжа для літоўскіх грузавікоў
-
«Некаторых маіх сяброў беларушчынай перакармілі». Як нарадзіцца і ўсё жыццё пражыць у Сібіры, а лічыць сябе беларускай?
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары