БЕЛ Ł РУС

Прыпыніла працу найбуйнейшая на Берасцейшчыне школа замежных моў, яе офіс апячаталі

13.11.2024 / 16:42

Nashaniva.com

Вучням і іх бацькам паведамілі аб адмене заняткаў, пры гэтым прычыну не паведамілі, піша «Позірк» са спасылкай на крыніцы.

Фота: сацсеткі школы

У Брэсце прыпыніла працу найбуйнейшая ў рэгіёне школа замежных моў «АКЦ Мост».

Студэнтам курсаў і іх бацькам аб адмене заняткаў і прыпыненні дзейнасці школы паведамілі ў групавых чатах. Пры гэтым пра прычыны казаць не сталі.

13 лістапада офіс «АКЦ Мост» быў апячатаны. Ні на сайце, ні ў сацыяльных сетках установы няма інфармацыі аб спыненні працы.

«АКЦ Мост» быў зарэгістраваны ў 2006 годзе. На сайце школы адзначаецца, што яна стала «першым у рэгіёне камерцыйным цэнтрам прафесійнага навучання польскай мове».

У школе таксама навучаюць англійскай, псіхалогіі, рыхтуюць да ЦТ і паступлення ва ўніверсітэты.

Навучанне ў школе прайшло больш за 18 тысяч чалавек.

У Мінску раней пасля візіту афіцэраў ДФР прыпыніў працу адзін з найбуйнейшых у краіне цэнтраў вывучэння замежных моў — Streamline. Таксама закрыліся буйныя курсы «Лідар».

Знаёмая з сітуацыяй крыніца «Нашай Нівы» выказвала меркаванне, што такім чынам улады спрабуюць перашкаджаць ад'езду беларусаў за мяжу.

«З ангельскай змагацца асаблівага сэнсу няма. Бо куды чалавек паедзе з адной ангельскай? У ЗША ці Вялікабрытанію? Дык яшчэ паспрабуй атрымай туды візу. А вось Польшча ці Нямеччына — цалкам рэальныя варыянты», — казаў суразмоўца.

Чытайце таксама:

Буйны адукацыйны цэнтр «Лідар» ужо месяц як не працуе

Афіцыйна нічога не паведамлена, але рахункі заблакаваныя. Streamline выдаў афіцыйную заяву ў справе сваёй ліквідацыі

Што вядома пра сітуацыю са Streamline?

Курсы Streamline падалі на ліквідацыю

Каментары да артыкула