Грамадства11

Афіцыйна нічога не паведамлена, але рахункі заблакаваныя. Streamline выдаў афіцыйную заяву ў справе сваёй ліквідацыі

Эдуард Цалюк, заснавальнік і дырэктар Навучальнага цэнтра «Адукацыйныя тэхналогіі», пад эгідай якога працавалі моўныя курсы Streamline, «з глыбокім шкадаваннем» паведаміў пра «няпростыя прававыя абставіны, якія склаліся ў дачыненні да Навучальнага цэнтра».

Паводле слоў Эдуарда Цалюка, 22 кастрычніка ва ўпраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама да супрацоўнікаў цэнтра была даведзена інфармацыя аб пачатку працэдуры яго ліквідацыі.

Пры гэтым у даведзенай інфармацыі

«прававых падстаў, якія паслужылі падставай для ліквідацыі, не змяшчаецца. Афіцыйным шляхам само рашэнне аб ліквідацыі Навучальны цэнтр не атрымаў, працэдура і парадак ліквідацыі да нас не даведзеныя».

У сувязі з гэтым Навучальны цэнтр накіраваў ліст у Мінгарвыканкам з просьбай даць доступ да рашэння аб ліквідацыі і паведаміць пра парадак яе правядзення.

Пры гэтым разліковыя рахункі цэнтра з 3 кастрычніка заблакаваныя, што робіць немагчымымі любыя разлікі, у тым ліку выплаты па заработнай плаце, вяртанне грошай за неаказаныя паслугі і іншыя выплаты супрацоўнікам і кліентам.

Пакуль што ўсе звароты аб разблакаванні рахункаў дзеля выканання фінансавых абавязкаў застаюцца без адказу.

«Улічваючы сітуацыю, якая склалася (рашэнне Мінгарвыканкама аб ліквідацыі і блакаванне ўсіх рахункаў навучальнага цэнтра), у найбліжэйшы час мы будзем вымушаныя спыніць ажыццяўленне выкладчыцкай дзейнасці, аказанне паслуг кліентам і працу з контрагентамі; пры гэтым у цяперашні час Навучальны цэнтр не мае аб'ектыўнай магчымасці вярнуць грашовыя сродкі навучэнцам за неаказаныя паслугі», — канстатуе Эдуард Цалюк.

Звяртацца па тлумачэнні і адносна абароны сваіх законных правоў ён раіць у Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама, а таксама ў іншыя ўпаўнаважаныя дзяржаўныя органы і ў суд.

«Мы шчыра дзякуем усім і кожнаму з вас за тое, што вы былі з намі ўсе гэтыя гады, за давер і сумесныя дасягненні ў засваенні новых ведаў», — завяршае сваю заяву дырэктар Навучальнага цэнтра «Адукацыйныя тэхналогіі».

Каментары1

  • Alex
    23.10.2024
    "Да, мы ах.. лi, i што?"

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактару «Вікіпедыі» далі два гады калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»2

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»19

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі2

Стала вядома, як беларусы распараджаюцца сваім часам

Пацярпелай у Тайландзе беларусцы зрабілі пераліванне крыві

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» выданне Вольгі Лойкі Plan B1

У Берліне актывісты ўскараскаліся на Брандэнбургскую браму і разгарнулі банер у падтрымку Палесціны7

Вынесена рашэнне за абразу «чорным шымпанзэ» ў беларускім футболе

Анжаліка Борыс дала інтэрв'ю прапагандыстам — пра тое, што ў Беларусі ўсё добра24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі17

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць