БЕЛ Ł РУС

У Італіі арыштавалі расійскіх шпіёнаў. Адной з задач было стварэнне карты месцаў, не ахопленых відэаназіраннем

21.11.2024 / 19:1

Міхась Чэсны

Камунікацыя з расійскімі спецслужбамі адбывалася праз тэлеграм, паведамляюць італьянскія СМІ.

Фота: Getty Image

20 лістапада італьянскія ўлады затрымалі двух мужчын, якія падазраюцца ў супрацоўніцтве з расійскай разведкай. 

Мяркуецца, што яны збіралі адчувальную інфармацыю пра сістэмы відэаназірання ў Мілане і Рыме, перадавалі сакрэтныя дакументы і фотаздымкі вайсковых аб’ектаў у абмен на аплату ў крыптавалюце.

Абодва з’яўляюцца грамадзянамі Італіі.

Паводле даных партала Infodifesa, камунікацыя з расійскімі службамі адбывалася праз тэлеграм. Падазраваным плацілі ў крыптавалюце за здабыванне сакрэтнай дакументацыі, фотаздымкаў вайсковых устаноў і інфармацыі пра спецыялістаў у галіне дронаў і электроннай бяспекі. 

Адной з задач шпіёнаў было стварэнне карты сістэм відэаназірання ў Мілане і Рыме, з асаблівай увагай на «шэрыя зоны», якія не ахопліваюць камеры.

Падазраваныя дзейнічалі крэатыўна. Як паведамляе штодзённік Il Tempo са спасылкай на askanews, шпіёны прапаноўвалі таксапаркам Мілана — нібыта ў якасці бізнэс-акцыі — бясплатнае ўсталяванне відэарэгістратараў на транспартныя сродкі, каб без ведама кіроўцаў перадаваць даныя расійскай разведцы.

Пакуль няясна, ці паспелі падазраваныя перадаць якія-небудзь сакрэтныя даныя, заўважае партал Il Giorno.

Чытайце таксама:

Памятаеце расійскага кіта-шпіёна Хвалдзіміра? Насамрэч яго звалі Андруха і шпіёнам ён не быў

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне

Масква паказала амерыканца, які шпіёніў ва Украіне ў інтарэсах расійскай арміі

Кіраўнікі разведкі краін Захаду ўстрывожаныя «дзікімі паводзінамі» расійскіх спецслужбаў

Каментары да артыкула