Свет22

Памятаеце расійскага кіта-шпіёна Хвалдзіміра? Насамрэч яго звалі Андруха і шпіёнам ён не быў

Кіт стаў вядомы пасля таго, як заблытаўся ў рыбалоўных сетках ля берагоў Нарвегіі. Бялуху западозрылі ў шпіянажы на карысць Расіі і далі імя Хвалдзімір, піша BBC.

Бялуха Хвалдзімір. Скрын відэа ютуб-канала ShibbyTraveler

У 2019 годзе бялуха падплыла да нарвежскіх рыбакоў. Кіт прыязна і спакойна паводзіў сябе з людзьмі, а на яго спіне рыбакі заўважылі мацаванне для камеры з надпісам «Рыштунак Пецярбург 2019».

Тады кіта западозрылі ў тым, што ён быў рускім шпіёнам. Яму далі імя Хвалдзімір, што адсылае да нарвежскага слова hval («кіт») і імя Уладзіміра Пуціна.

Кіт нейкі час пражыў у порце Хамерфэст, дзе стаў мясцовай славутасцю. Ён пазіраваў для фатаграфій, а аднойчы нават вярнуў фотаапарат, які ўпаў у ваду. 

Назіральнікі адзначалі высокі інтэлект кіта, ён яўна праходзіў адмысловую падрыхтоўку. Аднак, мяркуючы па ўсім, яго не вучылі на шпіёна.

Эксперт па кітах доктар Вольга Шпак атрымала інфармацыю, што Хвалдзімір сапраўды праходзіў падрыхтоўку на расійскай базе ў Арктыцы. Аднак яго вучылі ахоўваць базу, а не шпіёніць. 

Спасылаючыся на свае крыніцы, эксперт расказала, што калі кіт з'явіўся ў Нарвегіі, расійская супольнасць спецыялістаў па марскіх млекакормячых адразу ж яго апазнала.

«Праз ланцужок ветэрынараў і трэнераў прыйшло паведамленне, што яны страцілі бялуху па імені Андруха», — кажа Вольга Шпак.

Па словах яе слоў, Андруху/Хвалдзіміра ўпершыню злавілі ў 2013 годзе ў Ахоцкім моры на Далёкім Усходзе Расіі. Праз год яго перавезлі з дэльфінарыя ў Санкт-Пецярбургу ў ваенную праграму ў расійскай Арктыцы, дзе трэнеры і ветэрынары працягвалі з ім працаваць.

«Я думаю, што, калі яны пачалі працаваць з ім у адкрытай вадзе, давяраючы гэтай жывёле (што яна не сплыве), яна проста вырашыла ад іх уцячы.

Тыя, хто працаваў з ім у камерцыйным дэльфінарыі, казалі, што Андруха быў разумны, таму быў прыдатны для навучання. Але ў той жа час ён быў хуліганам — актыўнай бялухай — таму яны не здзівіліся, што ён паплыў туды, куды захацеў», — распавяла эксперт.

Спадарожнікавыя здымкі з раёна расійскай ваенна-марской базы ў Мурманску паказваюць месца, якое магло быць ранейшым домам Хвалдзіміра/Андрухі. У вадзе выразна бачныя загароды з белымі кітамі ўнутры.

«Размяшчэнне бялух вельмі блізка да падводных лодак і надводных судоў можа паказваць на тое, што яны сапраўды з'яўляюцца часткай сістэмы аховы», — лічыць Томас Нільс з нарвежскага анлайн-выдання The Barents Observer.

Расія, у сваю чаргу, афіцыйна не пракаментавала заявы аб тым, што Хвалдзімір/Андруха быў навучаны яе войскам. Аднак вядома, што Расія мае даўнюю гісторыю падрыхтоўкі марскіх млекакормячых для ваенных мэт.

1 верасня 2024 года кіта Хвалдзіміра/Андруху знайшлі мёртвым каля берагоў Нарвегіі.

Каментары2

  • Андрюха (не кит)
    13.11.2024
    R.I.P. Андрюха(((
  • ...
    13.11.2024
    "1 верасня 2024 года кіта Хвалдзіміра/Андруху знайшлі мёртвым каля берагоў Нарвегіі"

    Убрали перебежчика, с-ки. Это был единственный по-настоящему хороший русский.

Цяпер чытаюць

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць31

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу сёлета1

Колькі можна зарабіць на высяканні кустоў у Швецыі? Малады беларус падзяліўся досведам19

Памёр Мікола Люцко

Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі56

Выйшаў на волю былы старшыня яўрэйскай абшчыны ў Гродне

Трамп сказаў, што ЗША давядзецца зноў пастаўляць зброю Украіне. Пентагон адразу ж абвясціў, што ўжо пачынае пастаўкі5

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад3

«Мне было 15». Былы студэнт абвінаваціў выкладчыка і кіраўніка ансамбля «Белая Русь» у дамаганнях, якія цягнуліся каля года14

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць31

Васкрасенскі: Адкрываецца неба — і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць