БЕЛ Ł РУС

Палітвязня Толчына, які выйшаў па памілаванні, затрымалі па адміністрацыйнай справе

6.12.2024 / 12:5

Nashaniva.com

Учора адбыўся суд над былым палітзняволеным журналістам Андрэем Толчыным.

Андрэй Толчын. Фота: Радыё Свабода

Працэсам, які адбываўся ў судзе Савецкага раёна Гомеля, кіраваў суддзя Мохараў, піша «Гомельская вясна».

Праваабаронцам пакуль невядомы дакладны вырак суду, але, хутчэй за ўсё, Андрэй Толчын знаходзіцца пад арыштам па ч. 2 арт. 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі).

Былога гомельскага журналіста Андрэя Толчына затрымалі год таму, 27 верасня 2023 года. Яго абвінавацілі паводле артыкула 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім), а таксама паводле арт 367 ч. 2 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі) і артыкула 369 прым. 1 (дыскрэдытацыя Беларусі) і ў сакавіку 2024 года пакаралі 2 гадамі і 6 месяцамі калоніі. Пакаранне адбываў у магілёўскай калоніі. У верасні гэтага года ён выйшаў па памілаванні. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула