БЕЛ Ł РУС

Беларусам сталі радзей адмаўляць у амерыканскай візе

10.12.2024 / 21:49

Nashaniva.com

Працэнт адмоў у выдачы беларускім грамадзянам кароткатэрміновых віз ЗША скараціўся, аднак жа і агульная колькасць выдадзеных віз таксама адчувальна знізілася — магчыма, праз меншую колькасць пададзеных заяў, піша Myfin.by.

Фота: freepik.com

Даныя консульскага бюро Дзяржаўнага дэпартамента ЗША сведчаць пра тое, што грамадзянам Беларусі сталі радзей адмаўляць у выдачы амерыканскіх віз катэгорый B1 і B2 (дзелавыя паездкі і турызм).

Так, доля адмоваў беларусам у выдачы названых віз у 2024 фінансавым годзе (перыяд з 1 кастрычніка 2023 года па 30 верасня 2024 года) склала 28,79%. Пры гэтым у папярэднім годзе яна была прыкметна вышэйшай — 32,8%.

У 2022 фінансавым годзе выпадкаў адмовы ў выдачы візы было 26,05%, у 2021-м — 16,81%, у 2020-м — 27,01%, у 2019-м — 21,93%.

Для параўнання, доля грамадзян Расіі, якім было адмоўлена ў амерыканскай візе, у 2024 фінансавым годзе склала 38,56%, а ў 2023-м — 39,49%.

У той жа час колькасць выдадзеных нашым суайчыннікам віз B1/B2 у 2024 фінансавым годзе скарацілася на 9% у параўнанні з папярэднім справаздачным перыядам — з 7,8 тыс. да прыкладна 7,1 тыс.

Чытайце таксама:

Да беларусаў, якія запісаліся на падачу ў польскія візавыя цэнтры, іх супрацоўнікі маюць непрыемныя пытанні

Польская пракуратура расследуе парушэнні ў візавай праграме для айцішнікаў — ёй карысталіся тысячы беларусаў

«Бессэнсоўна падаваць апеляцыю». Як беларусам адмаўляюць у польскіх візах і што яны з гэтым робяць

Чарнагорыя можа ўвесці візы для беларусаў

Беларусаў чакаюць змены па візах у Вялікабрытанію

Каментары да артыкула