БЕЛ Ł РУС

На пажары ў Бабруйску пацярпелі малыя дзеці

14.12.2024 / 16:52

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі МНС, у пятніцу ўвечары (у 22:14) паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры на вуліцы Ульянаўскай у Бабруйску.

Скрыншот з відэа

Ратавальнікі выявілі дым на восьмым паверсе будынка. У гарэлай кватэры нікога не было. У выніку агнём пашкоджаная маёмасць у пярэднім пакоі, закураныя сцены і столь у кватэры. 

Пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі з кватэр на 10 і 11 паверхах былі шпіталізаваныя чацвёра дзяцей: трое васьмігадовых хлопчыкаў і дзесяцігадовая дзяўчынка з дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння».

Паводле папярэдняй версіі, прычынай пажару стала кароткае замыканне свяцільніка на столі.

Стан пацярпелых дзяцей здавальняючы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула