Галоўчанка: ВНУ павінны перагледзець палітыку падрыхтоўкі кадраў інжынернага профілю
ВНУ павінны перагледзець палітыку падрыхтоўкі кадраў інжынернага профілю. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на нарадзе па пытаннях якасці падрыхтоўкі інжынерных кадраў, якая прайшла сёння ў БНТУ, піша БелТА.
«Мы ставім сабе задачу паскоранага эканамічнага развіцця, у тым ліку аператыўнага асваення новых тэхналогій. Гэта немагчыма без падрыхтаваных і матываваных спецыялістаў. Ёсць капітал фінансавы, але ён нічога не варты без чалавечага капіталу. Адбываецца змена тэхналагічных укладаў. Таму нам цяпер пара думаць не толькі аб перааснашчэнні і мадэрнізацыі, але і аб паскораным развіцці шэрагу кірункаў. Вядома ж, зрабіць гэта без падрыхтаваных інжынерных кадраў немагчыма.
Што асабліва важна, мы павінны адсочваць і своечасова рэагаваць на змены ў запытах саміх маладых людзей. У іх значна хутчэй развіваецца попыт на самастойную творчасць, на актыўнае выкарыстанне дыстанцыйных метадаў навучання. Наша сістэма падрыхтоўкі кадраў павінна адсочваць гэтыя тэндэнцыі і паспяваць за імі, каб не разарваць сувязь паміж запытамі нашых маладых людзей і тым, што мы прапануем», — сказаў Раман Галоўчанка.
Чытайце таксама:
Міністр адукацыі: Мы выпускаем удвая больш айцішнікаў, чым трэба