БЕЛ Ł РУС

Новы кіраўнік МЗС Літвы запэўніў Ціханоўскую ў падтрымцы дэмсіл Беларусі

27.12.2024 / 16:51

Nashaniva.com

Новы літоўскі ўрад працягне падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі, заявіў новапрызначаны міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс 27 снежня ў Вільні на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская і Кястуціс Будрыс. Фота: прэс-служба МЗС Літвы

«Мы забяспечым, каб беларусы, якія атрымалі часовы прытулак у Літве, адчувалі сябе ў бяспецы і мелі магчымасць працаваць на карысць дэмакратызацыі сваёй краіны», — цытуе свайго кіраўніка МЗС Літвы.

Паводле слоў Будрыса, існаванне «дэмакратычнай і мірнай» Беларусі адпавядае інтарэсам Літвы ў плане бяспекі.

Літва, заявіў міністр, «падняла пытанне Беларусі на пасяджэнні Савета па замежных справах ЕС у Бруселі ў снежні і ўзніме яго ў студзені».

«Мы мусім гучна гаварыць пра тое, што адбываецца ў Беларусі — пра неаслабныя рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць беларускага народа, працяглай падтрымцы расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны, партнёрства з Кітаем, Іранам і Паўночнай Карэяй. Працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі, будуць мець наступствы не толькі для Літвы, але і для ўсёй Еўропы і міжнароднай архітэктуры бяспекі», — лічыць кіраўнік літоўскай дыпламатыі.

Кястуціс Будрыс заступіў на пасаду 12 снежня 2024 года, калі новы ўрад на чале з прэм’ер-міністрам Гінтаўтасам Палуцкасам прынёс прысягу.

Чытайце таксама:

Палуцкас узначаліў урад Літвы

Сейм Літвы абраў спікера Сейма. Якое ягонае стаўленне да Беларусі

Урад Літвы забараніў прыём грамадзян Беларусі ў мясцовае апалчэнне

Новы кіраўнік МУС Літвы расказаў, ці трэба закрываць рэшту пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю

Новым міністрам унутраных спраў Літвы можа стаць чалавек, які валодае беларускай мовай

Каментары да артыкула