Свет88

Новы кіраўнік МУС Літвы расказаў, ці трэба закрываць рэшту пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю

Новы міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч расказаў тэлерадыёкампаніі LRT, ці плануе Вільня закрываць апошнія два пункты пропуску, якія працуюць на мяжы з Беларуссю: «Каменны Лог» — «Меднікі» і «Беняконі» — «Салечнікі».

Уладзіслаў Кандратовіч. Скрыншот з відэа

«Абмеркаванне [закрыцця пунктаў пропуску] неабходнае. Вядома, гэта адказнасць Міністэрства замежных спраў, але трэба разумець, што тое, што засталося, — гэта і міжнародныя абавязацельствы», — сказаў Уладзіслаў Кандратовіч.

Ён растлумачыў, што па «пэўных калідорах» перавозкі ідуць не толькі ў Беларусь і Расію, «але і далей». «Напэўна, мы не можам зачыніцца», — працытавала Кандратовіча LRT.

Пры гэтым міністр мяркуе, што кантроль на памежных пунктах «павінен быць узмоцнены […] як з-за парушэння санкцый, так і з-за магчымага, скажам так, уезду непажаданых асоб у Шэнген», — сказаў ён.

«Мы пагаворым з камандзірамі [пунктаў пропуску], паглядзім, якая сітуацыя, але я мяркую, што закрываць [іх] на гэты момант зусім няма неабходнасці», — дадаў кіраўнік літоўскага МУС.

Каментары8

  • ус такі ус
    07.12.2024
    працытавала Кандратовічуса

    Кандратовіч беларус ? )
  • Беларус з-пад Гудагая
    07.12.2024
    Мяжу з Дыснэйлэндам трэба было зачыняць яшчэ "пазаўчора". Адразу пасьля 24 лютага 2022. Ніякага таваразвароту, ніякіх туды-сюды.

    Выбіраеш Эўропу – бяры квіток у адзін бок і прыязжай працаваць. Стары/хворы – заставайся жыць там дзе жыў. Эўропе ты непатрэбны. Скажаш дзякуй сваім бацькам што галасавалі за Лукашэнку/Пазняка і жавалі соплі трыццаць гадоў.

    Жорстка? Не. Гэта яшчэ толькі пачатак. Вайна ўжо пачалася.
  • ІМЯ з Нямеччыны
    07.12.2024
    Беларус з-пад Гудагая, сядзі ў сваім гадагаі і не выступаць, псеўдабеларус. Усіх брудам абліў, і тых, хто за Пазняка быў таксама.
    Сядзі там на закорках ЕЗ і галоўнае далей ня лезь, ты тут непатрэбны!

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей53

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Некалькі тысяч беларусаў страцілі заробак і падпрацоўку на патрыманых «бумерах»1

У Мінску затрымалі жанчыну за рулём з 3 праміле алкаголю ў крыві

«Пара спыніць гэта ваеннае спекулянцтва». Харватыя адмовілася транспартаваць ў Венгрыю і Славакію расійскую нафту, але гатовая памагчы з іншай4

Новае пакаленне гендырэктараў: моладзь і далёка не «крэпкія хазяйсцвеннікі» масава ўзначальваюць трыльённыя бізнэсы3

«Медыя-Палессе»: Хутчэй за ўсё, затрыманы старшыня Столінскага райвыканкама5

Кіраўнік Rheinmetall: На гэты момант мы вырабляем ужо больш боепрыпасаў, чым ідзе ва Украіну1

Беларускія дзяржаўныя СМІ пачалі заклікаць чытаць іх у расійскім месенджары Max14

УСУ паказалі, як цягам аднаго дня ў Крыме паразілі патрульны катар БК-16, ЗРК «Панцыр» і РЛС «Неба-У» ВІДЭА2

На волю выйшла Таццяна Канеўская — былая давераная асоба Ціханоўскай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей53

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць