БЕЛ Ł РУС

Цяжарную мінчанку затрымалі на мяжы пры вяртанні з Літвы за абразу Кубракова

12.01.2025 / 14:19

Nashaniva.com

Канал сілавікоў пахваліўся затрыманнем цяжарнай 31-гадовай жанчыны. Яе ўзялі пры вяртанні з Літвы ў Беларусь. Вінавацяць у абразе міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. 

Паводле сілавікоў, жанчына ў 2020-м пакінула абразлівыя каментары ў адрас міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. Каб пазбегнуць пераследу, сцвярджаюць сілавікі, яна з'ехала ў Літву.

@nashaniva Афіцэр вельмі пакрыўдзіўся на цяжарную жанчыну? #беларусь #нашаніва #новостибеларуси #беларусьновости #белорусы #мо ♬ Crime Scene - Avery Alexander

За мяжой жанчына зацяжарыла і вырашыла вяртацца на радзіму. Па версіі сілавікоў, «бо менавіта ў Беларусі аказваецца вялікая дзяржаўная падтрымка і выплачваецца вялікая дапамога па цяжарнасці і родах».

Як толькі жанчына перасекла мяжу, яна была затрыманая, справаздачацца міліцыянты. 

Што з ёю цяпер, невядома. Сілавікі апублікавалі заблюранае фота, на якім жанчына з вялікім жыватом стаіць каля сцяны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула