БЕЛ Ł РУС

Ізраіль абвінаваціў ХАМАС у адмове ад дасягнутых дамоўленасцяў

16.01.2025 / 18:35

Nashaniva.com

«ХАМАС парушае дамоўленасці і ў апошнюю хвіліну стварае крызіс, які перашкаджае пагадненню, — гаворыцца ў заяве ізраільскага прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху.

Біньямін Нетаньяху. Фота: Debbie Hill/Pool Photo via AP

Канцылярыя Прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху заявіла 16 студзеня, што палесцінская групоўка ХАМАС адмовілася ад некаторых пагадненняў у апошнюю хвіліну, што перашкаджае дасягненню ўгоды аб замірэнні.

«ХАМАС парушае дамоўленасці і ў апошнюю хвіліну стварае крызіс, які перашкаджае пагадненню», — гаворыцца ў заяве прэм'ер-міністра, апублікаванай на англійскай і іўрыце. — Ізраільскі кабінет не збярэцца, пакуль пасярэднікі не паведамяць Ізраілю пра тое, што ХАМАС прыняў усе элементы пагаднення».

Між тым у ХАМАС заявілі, што рух застаецца прыхільным да пагаднення аб спыненні агню ў сектары Газа. Пра гэта паведаміў Reuters са спасылкай на прадстаўніка групоўкі Ізата ар-Рышка.

15 студзеня было абвешчана, што Ізраіль і ХАМАС дасягнулі пагаднення аб перамір'і і вызваленні закладнікаў. Яно прадугледжвае шасцітыднёвы этап спынення агню і паступовы вывад ізраільскіх войскаў з Газы, а таксама вызваленне закладнікаў, якія ўтрымліваюцца ХАМАС, у абмен на палесцінскіх зняволеных.

Чытайце таксама:

Пагадненне паміж Ізраілем і ХАМАСам уступіць у сілу з 19 студзеня

Ізраіль і ХАМАС дасягнулі прынцыповага пагаднення аб спыненні агню

Малодшы брат забітага лідара ХАМАС Ях'і Сінвара ўзначаліў групоўку

Каментары да артыкула