Свет22

Малодшы брат забітага лідара ХАМАС Ях'і Сінвара ўзначаліў групоўку

Мухамед Сінвар знаходзіцца «ў цэнтры намаганняў па адраджэнні ХАМАС» і займаецца вербаваннем новых удзельнікаў руху, піша The Wall Street Journal.

Ілюстрацыйнае фота Yousef Masoud / AP

Па звестках выдання, новаму кіраўніку групоўкі каля 50 гадоў. Ён, як і яго брат, далучыўся да ХАМАС у маладым узросце. WSJ адзначае, што Мухамед не правёў «значную колькасць часу» ў ізраільскай турме, таму ізраільскія спецслужбы «менш разумеюць» яго дзейнасць. У яго ёсць мянушка «Цень» за схільнасць дзейнічаць «за кулісамі».

Ізраільскія ўлады мяркуюць, што Мухамед Сінвар мае дачыненне да выкрадання ізраільскага вайскоўца ў 2006 годзе. Гэтае выкраданне прывяло да абмену, у выніку якога з турмы вызваліўся яго брат Ях'я.

Ях'я Сінвар узначаліў палітбюро ХАМАС пасля забойства Ісмаіла Ханіі летам 2024 года. Сінвара лічаць галоўным арганізатарам уварвання ХАМАС у Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года. 16 кастрычніка 2024 года ён быў забіты Арміяй абароны Ізраіля.

Каментары2

  • Ваяўнічы пацыфізм
    13.01.2025
    Гэтых хамасаўскіх злачынцаў не шкада. Шкада дзясяткі тысяч людзей, забітых ізраільскімі войскамі, якія не мелі нічога агульнага з хамасам.
  • Ботам
    13.01.2025
    Ваяўнічы пацыфізм, Ідзі адсюль бот, Ізраіль пераможа, як і Украіна і Беларусь.

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ34

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Проста пасярод Гамбурга воўк укусіў жанчыну ў твар9

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона2

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія44

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ34

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць