БЕЛ Ł РУС

Памёр кінарэжысёр Дэвід Лінч

16.01.2025 / 21:42

Nashaniva.com

Пра смерць 78-гадовага галівудскага рэжысёра паведамілі ягоныя сваякі ў фэйсбуку. 

Дэвід Лінч. Фота: Ernesto S. Ruscio/Getty Images

«З глыбокім шкадаваннем мы, яго сям'я, паведамляем пра смерць чалавека і мастака Дэвіда Лінча. Цяпер у свеце, калі яго больш няма з намі, вялікая дзірка. Але, як сказаў бы ён сам: «Сачыце за пончыкам, а не за дзіркай», — напісалі сваякі Дэвіда Лінча ў фэйсбуку.

Дэвід Лінч нарадзіўся 20 студзеня 1946 года, здымаць кіно ён пачаў у 1967-м.

У 1972 годзе Дэвід Лінч прыступіў да працы над першым сваім поўнаметражным фільмам — «Чалавек-сцірка» (Eraserhead). Карціна выйшла ў 1977 годзе і адразу зрабіла Лінча культавай фігурай.

Пасля таго быў фільмы «Чалавек-слон» і «Дзюна», а серыял «Твін Пікс», які выйшаў на экраны ў 1990 годзе, нечакана ператварыўся ў культурны феномен.

За фільм «Дзікія сэрцам» рэжысёр быў уганараваны «Залатой пальмавай галінкай» Канскага кінафестывалю 1990 года. Таксама ён быў лаўрэатам «Оскара» і «Залатога льва».

У 1999 годзе Дэвід Лінч паставіў фільм «Простая гісторыя». У верасні 2006 года ў рамках Венецыянскага кінафестывалю адбылася прэм'ера фільма Лінча «Унутраная імперыя», а рэжысёру была ўручаная ўзнагарода «Залаты леў» за ўклад у развіццё сусветнага кінематографа. 

У 2017 годзе Дэвід Лінч заявіў пра заканчэнне сваёй прафесійнай кар'еры, але пасля ўсё ж вырашыў застацца ў кіно. 

У пачатку жніўня 2024 года Дэвід Лінч паведаміў, што хварэе на эмфізему лёгкіх праз працяглае курэнне.

Чытайце таксама:

Памёр Аляксей Ганчук

Памёр Мікалай Гарбуноў

Памёр прафесар Леанід Цітоў

Каментары да артыкула