Грамадства

Памёр прафесар Леанід Цітоў

10 студзеня на 79-м годзе жыцця не стала вучонага і педагога ў галіне мікрабіялогіі, акадэміка НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі, прафесара Леаніда Пятровіча Цітова, паведамляе тэлеграм-канал Мінздароўя.

Леанід Цітоў нарадзіўся 3 кастрычніка 1946 года ў Міхайлавічах Горацкага раёна ў сям'і ветэрынараў.

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. У 1978 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата медыцынскіх навук па тэме «Вывучэнне гумаральных фактараў натуральнага імунітэту ў хворых з першаснымі хранічнымі інфекцыямі дыхальных шляхоў».

У 1986 г.абраны дацэнтам па спецыяльнасці імуналогія, а ў 1988 г. — загадчыкам кафедры мікрабіялогіі, вірусалогіі, імуналогіі МДМІ.

У 1991 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара медыцынскіх навук па тэме «Фізіялагічныя і паталагічныя заканамернасці функцыянавання сістэмы камлементу» па спецыяльнасці «Клінічная імуналогія і алергалогія».

З 1995 па 2009 год Л. Цітоў працаваў дырэктарам НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Пад яго кіраўніцтвам была абгрунтавана стратэгія развіцця новага навуковага напрамку — медыцынскай біятэхналогіі, заснаванай на дасягненнях малекулярнай біялогіі, геномікі і пратэёмікі. Для яе рэалізацыі была распрацавана канцэпцыя дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы «Інфекцыйныя хваробы і медыцынскія біятэхналогіі» (1996-2005 гг.).

У 1996 годзе ўпершыню была распрацавана канцэпцыя праграмы «Інфекцыйныя захворванні».

Дзякуючы яго намаганням створана больш за 40 новых дыягнастычных і імунабіялагічных прэпаратаў, а таксама нацыянальная сістэма маніторынгу рэзістэнтнасці бактэрый да антыбактэрыяльных прэпаратаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах5

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчука, які катаўся на лыжах па плошчы Перамогі, выклікалі на размову ў ДАІ9

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску4

Дзяўчына з Ірака працуе стаматолагам у Мар'інай Горцы19

Павучальная гісторыя пра падман ШІ з вершам Хадановіча12

Еўропа абмяркоўвае размяшчэнне войск НАТА ў Грэнландыі — каб Трамп перадумаў завалодваць востравам10

«Вось такія ў нас людзі». Беларус пачысціў месца для паркоўкі, але яго адразу занялі6

Беларус гераічна ўратаваў жанчыну ў Нідэрландах11

Мінчук прабегся голым па вуліцы — цяпер яго будуць судзіць4

У Кадырава перасталі працаваць ныркі, Крэмль шукае новага кіраўніка Чачні — ГУР11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах5

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць