БЕЛ Ł РУС

Ад беларусаў, якія хочуць вучыцца ў Польшчы, не будуць патрабаваць вынікаў ЦТ і ЦЭ

20.01.2025 / 18:54

Nashaniva.com

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі атрымала афіцыйны адказ з польскага Міністэрства нацыянальнай адукацыі на запыт адносна прызнання адукацыі, атрыманай у Беларусі, для паступлення на навучанне ў Польшчы.

Варшаўскі ўніверсітэт. Здымак ілюстрацыйны. Фота: eurostudy.info

«Міністэрства адукацыі і навукі Польшчы зрабіла прапанову ў праект закона, які рыхтуе МЗС. Згодна з гэтым, Міністэрства адукацыі змяняе некаторыя законы, каб ліквідаваць парушэнні ў візавай сістэме і норму, якая дазволіць асобам з Беларусі паступаць на навучанне ў Польшчы паводле правіл, якія дзейнічалі да дэнансацыі Пагаднення. Ад кандыдатаў на навучанне ў Польшчы не будуць патрабавацца вынікі экзаменаў ЦТ і ЦЭ», — сказана ў лісце.

Праблема ўзнікла ў сувязі з аднабаковай дэнансацыяй Беларуссю пагаднення паміж урадамі Польшчы і Беларусі аб прызнанні эквівалентнасці ў сферы вышэйшай адукацыі, роўнасці навуковых ступеняў і ступеняў у галіне мастацтва. Гэта прывяло да змены ўмоў паступлення грамадзян Беларусі на навучанне ў Польшчы з 3 лістапада 2023 года, з-за чаго цяпер разам з заявай абітурыент павінен падаць у кураторыум асветы дакумент, які пацвярджае здачу экзаменаў ЦТ і ЦЭ з улікам тэрміну іх дзеяння — для прызнання права на паступленне ў польскія ВНУ.

Новы закон уступіць у сілу 1 ліпеня 2025 года. Заявы, пададзеныя ў кураторыум асветы і не разгледжаныя да 30 чэрвеня 2025 года, будуць разглядацца з улікам гэтых змен.

Чытайце таксама:

Беларуску пад міжнароднай абаронай адлічылі з польскай паліцэальнай школы, бо яна не змагла пацвердзіць атэстат

У 2025 годзе ЦТ і ЦЭ будуць здаваць крыху па-новаму

«Параілі да снежня здаць ЦТ у Беларусі, інакш адлічаць». Беларусы, якія паступілі ў польскія ВНУ, не могуць вучыцца

Каментары да артыкула