БЕЛ Ł РУС

Адбылася аварыя на каналізацыйным трубаправодзе ЦЭЦ-3 у Мінску

24.01.2025 / 19:56

Nashaniva.com

23 студзеня на каналізацыйным трубаправодзе Мінскай ЦЭЦ-3 адбылася аварыя. Адміністрацыя Заводскага раёна Менска заяўляе, што ўцечка сцёкавых вод прадухіленая.

«23 студзеня адбыўся злом ведамаснага каналізацыйнага трубаправода (ЦЭЦ-3 РУП «Мінскэнерга»). Уласнікам аператыўна прыняты меры па прадухіленні ўцечкі сцёкавых вод. Іншыя спажыўцы не пацярпелі. На 19:00 24 студзеня рамонтныя работы завершаныя», — заявіў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Заводскага раёна Дзмітрый Марцінкевіч.

Чыноўнікі падкрэслілі, што інфармацыя пра аварыю калектара ў Дражні, якая з'явілася ў сацсетках, з'яўляецца некарэктнай. Насамрэч інцыдэнт нібыта адбыўся ў раёне вуліцы Алтайская. 

Чытайце таксама:

У будынку Крупскага цэнтра культуры быў пажар

На месцы згарэлага гандлёвага цэнтра ў Віцебску могуць зноў пабудаваць кінатэатр

Пажар забраў жыцці двух пенсіянераў у Слаўгарадскім раёне

Каментары да артыкула