Грамадства88

На месцы згарэлага гандлёвага цэнтра ў Віцебску могуць зноў пабудаваць кінатэатр

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін правёў сустрэчу з працоўным калектывам Віцебскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Падчас размовы ён закрануў і пытанне будучыні будынка ГЦ «Беларусь», які сур'ёзна пацярпеў ад пажару 13 снежня 2024 года.

Кінатэатр «Беларусь» у Віцебску ў савецкі час

Па словах Субоціна, на гэтым месцы неабходна стварыць нешта прыгожае і функцыянальнае, магчыма, нават аднавіць кінатэатр, які раней знаходзіўся ў гэтым будынку.

«Цэнтр горада хацелася б зрабіць прыстойным. Як старшыня аблвыканкама, я прыкладу ўсе намаганні, каб гэта было месца, максімальна карыснае для ўсіх», — заявіў Субоцін.

Будынак ГЦ «Беларусь» быў пабудаваны ў 1972 годзе як шырокафарматны кінатэатр, але ў 2006 годзе яго пераабсталявалі пад гандлёвы цэнтр. Падчас снежаньскага пажару будынак сур'ёзна пацярпеў, асабліва перакрыцці. Цяпер разглядаецца пытанне аб яго зносе і будаўніцтве новага аб'екта, больш адпаведнага цэнтральнай частцы горада. Канчатковае рашэнне адносна лёсу будынка пакуль не прынята.

У выніку моцнага пажару ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску 13 снежня пацярпелі 20 чалавек.

Каментары8

  • Барадзед
    23.01.2025
    Они пока что не знают, что там построить: может кинотеатр, может офисы. В центре города должна быть многоэтажная элитная недвижимость.
  • дочка Максима Дизайнера
    23.01.2025
    шкада - Satan кудысьці прапаў... ужо ён-то не цырымоніўся б з прапановай, што там прыстойнае зрабіць... што? ну вядома ж - бар і бар-дэль )
  • дочка Максима Дизайнера
    24.01.2025
    Барадзед, не так важна, што... галоўнае, каб якасна пабудавалі. асабліва па пажарнай бяспецы. а з гэтым, апынуліся праблемы

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць