БЕЛ Ł РУС

Палітзняволеная блогерка Вікторыя Гусарава пасля суда выйшла на волю

30.01.2025 / 16:24

Nashaniva.com

Як піша «Гомельская вясна», блогерка паведаміла на сваёй старонцы ў інстаграме, што знаходзіцца дома.

Вікторыя Гусарава пасля вызвалення. Фота: instagram.com/gusarev_ka

Судовы працэс у дачыненні да Вікторыі пачаўся ў Гомельскім абласным судзе 17 студзеня. Ей была інкрымінаваная ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці). Справу разглядала суддзя Алеся Осіпава. Які прысуд яна вынесла Гусаравай — невядома.

Вікторыя — вядомая беларуская блогерка «gusarev_ka», яна мае больш за 32 тысячы падпісчыкаў у інстаграме і больш за 17 тысяч — у тыктоку.

Апошнія допісы дзяўчыны былі датаваныя вераснем — пад імі людзі пісалі, што яна знаходзіцца ў СІЗА. Пра яе затрыманне ўпершыню напісалі ў пачатку гэтага года.

Чытайце таксама:

Эдуарду Бабарыку споўнілася 35 гадоў

У Глыбокім пачаліся першыя суды за пратэсты 2020-га

Беларуса-эмігранта ўключылі ў экстрэмісцкае фарміраванне «Расія — гэта зло». А ён усё адно вярнуўся з Польшчы дадому

Каментары да артыкула