БЕЛ Ł РУС

Тарыфы на камуналку павялічаць сёлета ў два этапы

30.01.2025 / 18:32

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі на 2025 год.

«Павышэнне тарыфаў праводзіцца ў 2 этапы: з 1 студзеня — на ўсе паслугі, за выключэннем ацяплення і гарачага водазабеспячэння, на Br17,05; з 1 чэрвеня — на цеплавую энергію на мэты ацяплення і гарачага водазабеспячэння на Br3,95», — паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Пры гэтым захоўваецца сістэма «надання безнаяўных жыллёвых субсідый», якія даюцца тады, калі штомесячная сума камунальных плацяжоў перавышае 20% сярэднямесячнага сукупнага даходу ў горадзе і 15% — у сельскай мясцовасці. 

Чытайце таксама:

Старшыня Мінгарсавета расказаў, колькі павінен каштаваць талончык, каб праезд у грамадскім транспарце акупаўся

Арандатарка-расіянка раптоўна з'ехала. Уладальніца кватэры хвалюецца, што цяпер трэба скасоўваць дамову праз суд

«Колькі за камуналку?» Тыкток уразіла навагодняя ілюмінацыя дома пад Вілейкай

Каментары да артыкула