Нерухомасць33

Арандатарка-расіянка раптоўна з'ехала. Уладальніца кватэры хвалюецца, што цяпер трэба скасоўваць дамову праз суд

Пакуль дзейнічае дамова арэнды, уладальнік кватэры павінен плаціць падаткі. Але што рабіць, калі кватарант раптоўна знік? Спыталі ў юрысткі.

Пра непрыемны выпадак беларуска расказала ў твітары. Яна здала кватэру расіянцы. Тая планавала жыць год, але чамусьці вырашыла з’ехаць праз месяц. Проста даслала арандатарцы паведамленне: «Прабачце, я з'язджаю, ключы ў паштовай скрынцы, задатак пакіньце сабе».

Уласніца кватэры папрасіла расіянку прыехаць і афіцыйна скасаваць дамову, але былая кватарантка адмовілася, а потым перастала адказваць на паведамленні. Беларуска хвалявалася, што прыйдзецца цяпер ісці ў суд. Бо трэба скасаваць дамову, каб мець магчымасць афіцыйна шукаць новага жыльца. Таму што пакуль старая дамова дзейнічае, арэндадаўца павінна плаціць падаткі за кватарантку.

Але ці так гэта?

Згодна з п. 2 арт. 62 Жыллёвага кодэкса наймальнік жылога памяшкання мае права скасаваць дагавор найму ў любы час пасля выканання сваіх абавязацельстваў перад арэндадаўцам, прапісаных у дамове і Жыллёвым кодэксе. Пры выездзе кватаранта і членаў яго сям'і дагавор найму лічыцца скасаваным з дня іх выезду.

«Мяркуючы па ўсім, наймальнік кватэры (дзяўчына) выехала, пра што паведаміла ўласніцы кватэры. Таму, паводле вышэйпрыведзенай нормы, дамова найму кватэры ўжо лічыцца скасаванай, і няма ніякай неабходнасці звяртацца ў суд. Думаю, неабходна паведаміць у ЖЭС і падатковую аб аднабаковым скасаванні дамовы і паказаць апавяшчэнні ад дзяўчыны», — каментуе «Нашай Ніве» юрыстка (яе імя не прыводзіцца ў мэтах бяспекі).

Што да задатку, то, калі ў невыкананні дамовы вінаваты кватарант, ён застаецца ў арэндадаўцы. Да таго ж вінаваты бок абавязаны пакрыць другому боку страты з залікам сумы задатку, калі ў дамове не прадугледжана іншае.

«Таму ў гэтай сітуацыі неабходна чытаць умовы дамовы. Але па агульным правіле ўласніца можа пакінуць сабе задатак і выкарыстоўваць яго, напрыклад, на дробны рамонт або выплату камунальных плацяжоў», — дадае юрыстка.

Каментары3

  • Юсуп
    27.01.2025
    Калі кош адэкватны, знайсці новага арандатара - не праблема. А там па ціху можна і дамову змяніць.
  • Але
    27.01.2025
    Юсуп, тут проблема не в пересдать, а в рассторгнут договор. Сейчас частая история что приходят и проверяют, кто живёт. Тем более, что россияне - это тоже иностранцы
  • G
    27.01.2025
    Але, а разве в договоре об аренде не предусмотрен пункт, предусматривающий возможность одностороннего расторжения договора, как собственником, так и арендатором ? То же самое, в случае невыполнения условий договора.

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране ўзламалі спадарожнікавае вяшчанне дзяржаўных тэлеканалаў — Рэза Пехлеві заклікаў зрынуць рэжым аятол ВІДЭА2

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць