БЕЛ Ł РУС

Улады ЗША арыштавалі другі самалёт, які належыць венесуэльскаму лідару Нікаласу Мадуру

7.02.2025 / 7:47

Nashaniva.com

Бізнес-джэт Dassault Falcon 200EX з рэгістрацыйным нумарам YV-3360 быў раней канфіскаваны і з красавіка мінулага года знаходзіўся ў аэрапорце сталіцы Дамініканскай Рэспублікі Санта-Дамінга.

Нікалас Мадура. Фота: Matias Delacroix / AP

Там жа прайшла сімвалічная цырымонія — на дзверы самалёта наклеілі ордар на арышт у прысутнасці дзяржсакратара ЗША Марка Рубіа, які знаходзіцца ў Дамінікане з афіцыйным візітам, піша Бі-бі-сі.

Паветранае судна было набыта ў 2017 годзе венесуэльскай дзяржаўнай нафтавай кампаніяй PDVSA у ЗША. Пасля ўвядзення санкцый супраць PDVSA самалёт «неаднаразова абслугоўваўся і рамантаваўся з выкарыстаннем дэталяў з ЗША», што парушае амерыканскія законы аб экспартным кантролі і санкцыях.

У бліжэйшы час самалёт пераправяць у Маямі. Першы бізнэс-джэт Мадура ўлады ЗША канфіскавалі ў верасні, пасля чаго яго таксама перавезлі з Дамініканы ў Фларыду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула