БЕЛ Ł РУС

З крамаў прыбралі біяграфію Нямцова

12.02.2025 / 17:38

Nashaniva.com

Нядаўна кніга расійскага журналіста Міхаіла Фішмана пра Барыса Нямцова трапіла ў беларускі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Кніга «Пераемнік. Гісторыя Барыса Нямцова і краіны, у якой ён не стаў прэзідэнтам». Фота: «Подписные издания», podpisnie.ru

Пракуратура Заводскага раёна заўважыла кнігу «Пераемнік. Гісторыя Барыса Нямцова і краіны, у якой ён не стаў прэзідэнтам» у трох інтэрнэт-крамах і патрабавала прыбраць яе з продажу.

Уладальнікі крам кнігу прыбралі.

Кнігу «Пераемнік. Гісторыя Барыса Нямцова і краіны, у якой ён не стаў прэзідэнтам» напісаў расійскі журналіст, вядоўца «Дождя» Міхаіл Фішман. У снежні 2024 года ў Беларусі яе дадалі да спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

У адным з падзелаў, прысвечаным падзеям 2002 года, Фішман расказвае пра скандальнае затрыманне Нямцова ў Мінску і прымусовае выдварэнне тады дэпутата Дзярждумы з Беларусі.

Чытайце таксама:

«Лукашэнка зладзіў дзяржаўны пераварот і практыкаваў палітычныя забойствы». За што біяграфію Нямцова маглі прызнаць «экстрэмісцкай»

Каментары да артыкула