БЕЛ Ł РУС

Футбольная зборная Беларусі згуляе ў чэрвені з расіянамі

13.02.2025 / 19:3

Nashaniva.com

Беларуская федэрацыя футбола анансавала таварыскі матч з нацыянальнай камандай Расіі. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце БФФ.

Фота: team.abff.by

Матч зборнай Беларусі са зборнай Расіі пройдзе 10 чэрвеня ў Мінску. Пры гэтым заяўляецца, што месца і дакладны час спарынгу стануць вядомыя пазней.

Раней казалася, што гэты матч збіраюцца правесці на новым Нацыяльным футбольным стадыёне ў Мінску, які неўзабаве плануюць адкрыць. У якасці прыблізнага тэрміну называўся май 2025 года. Ужо 24 мая там павінен прайсці фінальны матч Кубка Беларусі.

Магчыма, цяперашняя няўпэўненасць у месцы правядзення сведчыць пра тое, што са здачай аб'екта ў вызначаныя тэрміны зноў могуць быць праблемы. 

Раней зборныя Беларусі і Расіі сустракаліся паміж сабой пяць разоў. У трох выпадках поспех быў на баку расіян, адзін раз перамаглі беларусы, а аднойчы была зафіксаваная нічыя. У мінулым годзе 7 чэрвеня на стадыёне «Дынама» зборная Расіі перамагла з лікам 4:0.

Чытайце таксама:

На новапабудаваным Нацыянальным футбольным стадыёне правядуць фінал Кубка Беларусі

Экс-футбаліст зборнай Беларусі пасля комы зноў трапіў у рэанімацыю. На полі яго чакаць не варта

Усе клубы футбольнай вышэйшай лігі атрымалі ліцэнзіі на ўдзел у сезоне-2025

Беларускі футбаліст будзе гуляць у чэмпіянаце Нідэрландаў

Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі будзе гуляць на Кіпры

Каментары да артыкула